пятница, 29 декабря 2006 г.

Рэлігійная заклапочанасьць акадэміка Рубінава.

Пётра Рудкоўскі

Набліжаюцца вялікія сьвяты – Новы Год і Раство Хрыстовае. Для розных людзей гэтае сьвята мае рознае значэньне: для адных – гэта проста нагода пагуляць, забавіцца і адпачыць, для іншых – магчымасьць аднавіць свае сувязі са сваякамі, сустрэцца зь сябрамі і знаёмымі, паехаць у якіясь новыя мясьціны, набрацца новых уражаньняў ігд. Але для мільёнаў людзей надыходзячыя сьвяты, асабліва сьвята Божага Нараджэньня мае перадусім духоўнае значэньне. Многія хрысьціяне рыхтуюцца да яго ня толькі праз прыбіраньне і ўпрыгожаньне памяшканьняў, закуп падарункаў і ўсталяваньне ёлкі, але таксама праз пост, малітву і ўчынкі міласэрнасьці...

(на фото академик А. Рубинов)

Комментариев нет: